Прэзідэнт ЗША ведаў наконт праслухоўвання тэлефона Ангелы Меркель, але не прызнаваўся

28 октября 2013

Нямецкія СМІ працягваюць публікаваць новыя падрабязнасці таго, як амерыканскія спецслужбы праслухоўвалі тэлефоны першых асобаў, у тым ліку канцлера Ангелы Меркель. Новую порцыю выкрыццяў ад экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна апублікавалі часопіс Шпігель і газета Більд. Паводле іх звестак, Вашынгтон праслухоўваў размовы Меркель больш чым 10 гадоў - з 2002 года. Пры гэтым як мінімум з 2010-га пра гэта ведаў прэзідэнт ЗША Барак Абама. Але германскага канцлера ён да апошняга пераконваў у тым, што пра гэты бок дзейнасці АНБ яму вядома не было.