Прэзідэнт ЗША другі раз за тыдзень наведаў рэгіёны, пацярпелыя ад удару ўрагану "Флорэнс"

20 сентября 2018

Дональд Трамп раздаваў хот-догі ў цэнтры бежанцаў, а таксама грузіў скрынкі з гуманітарнай дапамогай. У размове з прэсай амерыканскі лідар назваў гэта "добрым фізічным практыкаваннем". Нагадаем, "Флорэнс" стаў наймагутнейшым ураганам у ЗША за апошнія 12 гадоў. Загінулі больш як 40 чалавек, дзясяткі тысяч аказаліся ў цэнтрах часовага размяшчэння, калі іх дамы былі затопленыя вадой.