Прэзідэнт ЗША вырашыў скасаваць права нелегалаў, якія прыехалі ў дзіцячым узросце ў краіну, атрымаць пасведчанне на права жыхарства

6 сентября 2017

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў скасаваць права нелегалаў, якія прыехалі ў дзіцячым узросце ў ЗША, атрымаць пасведчанне на права жыхарства. Трамп падкрэсліў, што ён "не прыхільнік караць дзяцей за ўчынкі іх бацькоў. Але неабходна разумець, што ЗША - краіна закона, і таму краіна магчымасцяў". Паводле слоў Трампа, яго папярэднік на прэзідэнцкай пасадзе Барак Абама абмінуў волю кангрэса, калі прыняў такі парадак. Вуліцы буйных гарадоў ЗША ахопленыя акцыямі пратэсту супраць намераў прэзідэнта. Некалькі чалавек арыштаваныя. Нагадаем, барацьба з нелегальнымі мігрантамі - адно з асноўных перадвыбарных абяцанняў Трампа.