Прэзідэнт ЗША вырашыў без адабрэння кангрэса арганізаваць фінансаванне будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай

11 января 2019

Прэзідэнт ЗША не змяніў сваё рашэнне ўвесці рэжым надзвычайнага становішча ў краіне, а затым без адабрэння кангрэса арганізаваць фінансаванне будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай. Аб гэтым Дональд Трамп заявіў напярэдадні падчас візіту ў Тэхас. Ён таксама адзначыў, што гатовы адмовіцца ад планаў паездкі ў Давос, дзе напрыканцы студзеня пройдзе Сусветны эканамічны форум. Колькасць амерыканскай дэлегацыі ў Швейцарыі, як паведамляюць амерыканскія СМІ, пры гэтым будзе значна абмежаваная - не першы раз Трамп уносіць кардынальныя змены ў свае планы практычна ў апошні момант. Як вядома, летась прэзідэнт ЗША рэзка раздумаў і адмяніў сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яна павінна была прайсці на саміце "Вялікай дваццаткі" ў Аргенціне.