Прэзідэнт ЗША заклікаў кангрэсменаў не баяцца ісці супраць зброевага лобі

1 марта 2018

Прэзідэнт ЗША заклікаў кангрэсменаў не баяцца ісці супраць зброевага лобі і заявіў, што мае намер у найбліжэйшы час падпісаць указ, які забараняе выкарыстоўваць прылады для хуткаснай стральбы з паўаўтаматычнай зброі. Разам з гэтым найбуйнейшая гандлёвая сетка ЗША Wallmart перастала прадаваць зброю і боепрыпасы асобам, маладзейшым за 21 год. Такое рашэнне кіраўніцтва кампаніі прыняло пасля выпадкаў страляніны ў школах, якія пачасціліся. Акрамя таго, на сайтах гандлёвай сеткі ліквідуюць усе малюнкі, якія нагадваюць штурмавыя вінтоўкі.