Прэзідэнт ЗША прыняў рашэнне адправіць у адстаўку свайго дзяржсакратара

13 марта 2018

Прэзідэнт ЗША прыняў рашэнне адправіць у адстаўку свайго дзяржсакратара Рэкса Тылерсана. Пра гэта Дональд Трамп паведаміў у Twitter. У посце ён падзякаваў Тылерсану і назваў яго пераемніка. Гэта дырэктар ЦРУ Майк Пампеа. А Джына Хеспел стала першай жанчынай, якая ўзначаліла амерыканскую разведку.