Прэзідэнт ЗША адправіў у адстаўку генпракурора і міністра юстыцыі

8 ноября 2018

Дональд Трамп адправіў у адстаўку генпракурора і міністра юстыцыі ЗША Джэфа Сешнса. Кіраўнік Белага дома неаднаразова выказваў нездаволенасць яго працай у міністэрстве. Адносіны паміж палітыкамі ўскладніліся, калі Сешнс самаўхіліўся ад расследавання справы аб "расійскім умяшанні" ў прэзідэнцкія выбары ЗША. Генпракурор прыняў такое рашэнне пасля таго, як яго самога абвінавацілі ў сувязях з Расіяй. Падставай паслужылі дзве яго сустрэчы з расійскім паслом у Вашынгтоне Сяргеем Кісляковым. Зараз часова выконваць абавязкі генпракурора ЗША будзе кіраўнік канцылярыі ведамства Мэцью Уайтэкер. Трамп падзякаваў Сешнсу за працу і адзначыў, што аб'явіць аб яго пастаяннай замене пазней.