Прэзідэнт ЗША Барак Абама налажыў вета на законапраект аб выдатках на абарону

23 октября 2015
У дакуменце быў пункт аб ваеннай дапамозе Украіне. Праект бюджэту прадугледжваў, што з больш чым 600 мільярдаў долараў 300 мільёнаў выдзеляць Кіеву на аказанне "належнага садзейнічання ў сферы бяспекі і разведкі". Кіраўніка Белага дома не задавальняюць некаторыя так званыя рэзервовыя фонды, якія закладзены ў праекце. У адміністрацыі ЗША лічаць іх праявай безадказнага падыходу да фінансавання ваенных патрэб. Рэспубліканцы, якія кантралююць абедзве палаты кангрэса ЗША, не маюць патрэбнай колькасці галасоў для пераадолення вета прэзідэнта. Кансультацыі па бюджэце адновяцца.