Прэзідэнт Сірыі Башар Асад аб'явіў аб усеагульнай амністыі

9 июня 2014

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад, які перамог на нядаўніх выбарах, аб'явіў сёння аб усеагульнай амністыі. Як паведамляе сірыйскае тэлебачанне, яна распаўсюджваецца на злачынствы, учыненыя да 6 чэрвеня. Паводле слоў міністра юстыцыі, указ быў выдадзены ў кантэксце сацыяльнага даравання і нацыянальнай згуртаванасці. Акрамя таго, палажэнне аб усеагульнай амністыі было адным з асноўных пунктаў перадвыбарнай кампаніі Асада. Нагадаем, дзеючы прэзідэнт заручыўся падтрымкай амаль 90% выбаршчыкаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Башара Асада з абраннем на пасаду кіраўніка Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.