Прэзідэнт Расіі сёння адзначае Дзень нараджэння

7 октября 2016

У дзень свайго 64-годдзя ён не стане праводзіць публічных мерапрыемстваў і адсвяткуе яго сярод блізкіх і сяброў, адзначыў прэс-сакратар расійскага лідара. Са святам Уладзіміра Пуціна павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краіна зацікаўлена ў плённым узаемадзеянні з Расіяй ва ўсіх сферах, паглыбленні раўнапраўнага і эфектыўнага супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах. І выказаў упэўненасць, што ў рамках сумленнага і адкрытага дыялогу бакі змогуць вырашыць усе актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, знайсці агульныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснага свету.