Прэзідэнт Польшчы выбачыўся перад Расіяй

13 ноября 2013

Прэзідэнт Польшчы выбачыўся перад Расіяй за інцыдэнт у Дзень незалежнасці Польшчы. Браніслаў Камароўскі выступіў у эфіры мясцовага радыё і назваў пагромы каля расійскага пасольства ў Варшаве абсалютным скандалам, які ніяк нельга апраўдаць. Нагадаем, акруговы суд вынес першыя прыгаворы па справе аб беспарадках 11 лістапада. Двое маладых людзей прызнаныя вінаватымі ў парушэнні недатыкальнасці і абразе паліцэйскіх: адзін з іх заплаціць штраф, а другі на паўгода сядзе ў турму. У найбліжэйшы час будуць разгледжаныя яшчэ чатыры справы. Усяго паліцыя затрымала 72 чалавекі.