Прэзідэнт Панамы аб'явіў аб гатоўнасці стварыць міжнародную экспертную камісію

7 апреля 2016

Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла аб'явіў аб гатоўнасці стварыць міжнародную экспертную камісію для павышэння празрыстасці фінансавай сістэмы краіны. Некалькі дзён таму ў распараджэнне найбуйнейшых сусветных СМІ трапілі мільёны дакументаў, у якіх указваецца, што кампанія "Мосак Фансека" ў шэрагу выпадкаў аказвала дапамогу сваім кліентам у адмыванні грошай, а таксама дапамагала пазбягаць санкцый і сыходзіць ад падаткаў. У дакументах згадваюцца звыш 70 сусветных палітыкаў, сярод якіх дзеючыя і былыя кіраўнікі дзяржаў, а таксама міністры, спартсмены, бізнесмены і дзеячы культуры.