Прэзідэнт Казахстана адправіў урад у адстаўку

21 февраля 2019

Нурсултан Назарбаеў растлумачыў: падстава для такога рашэння - сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне. Яна, паводле слоў лідара, у апошнія гады стабільная, але гэтага мала. Цяперашні ўрад не выбудаваў сістэмную работу над запланаванымі рэформамі. Па цэлым шэрагу кірункаў эканомікі, указаў кіраўнік дзяржавы, не назіраецца ніякіх станоўчых змяненняў. Нурсултан Назарбаеў выказаў надзею, што новы Кабмін выпрацуе дзейсныя крокі па павышэнні ўзроўню жыцця і стымуляванні эканомікі.