Прэзідэнт абраны ў Літве

26 мая 2014
Ім стала Даля Грыбаўскайтэ, яна перавыбраная на другі тэрмін. Як сведчаць папярэднія вынікі, яна набірае каля 57% галасоў. Яе саперніка - Зігмантаса Бальчыціса - падтрымалі каля 40% выбаршчыкаў. Такім чынам, Даля Грыбаўскайтэ становіцца першым прэзідэнтам у гісторыі Літвы, якога перавыбралі на другі тэрмін. Прэзідэнцкія выбары пачаліся ў краіне-суседцы 11 мая. У першым туры ні аднаму з кандыдатаў не ўдалося набраць больш за 50% галасоў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Далю Грыбаўскайтэ з перамогай на выбарах.