Прэзідэнт Германіі супраць змянення тэксту нацыянальнага гімна на гендэрна-нейтральны

7 Сакавіка 2018

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер - супраць змянення тэксту нацыянальнага гімна на гендэрна-нейтральны. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў Міністэрстве па справах сям'і прапанавалі радок "па-братэрску з сэрцам і рукой" памяняць на "бадзёра з сэрцам і рукой", а замест "Айчына" выкарыстаць "Радзіма". Дадзеную ініцыятыву не падтрымала і канцлер ФРГ Ангела Меркель.