Прэзідэнт Францыі прапанаваў правесці ў Парыжы экстранны саміт

12 мая 2014

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд прапанаваў правесці ў Парыжы экстранны саміт па праблемах бяспекі, якія датычацца радыкальнага ісламісцкага руху Бока Харам. Раней баевікі групоўкі выкралі больш як 200 школьніц на паўночным усходзе Нігерыі і прыгразілі прадаць іх у рабства. Паводле слоў Аланда, сустрэча, у якой павінны прыняць удзел Нігерыя і яе суседзі, вызначана на 17 мая. Паведамляецца, што прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джонатан быў абвешчаны аб гэтай прапанове, аднак ці пагадзіўся ён на правядзенне саміту, не вядома. Хутчэй за ўсё, на сустрэчу таксама запросяць ЗША і Брытанію - гэтыя краіны прымаюць актыўны ўдзел у выратаванні дзяўчынак.