Прэзідэнт Францыі даручыў сфарміраваць новы Кабінет міністраў

25 августа 2014
Прэзідэнт Францыі даручыў кіраўніку ўрада распусціць Кабінет міністраў і сфарміраваць новы. Паводле некаторых звестак, адстаўка Кабміна можа быць звязаная з рознагалоссямі прэм'ера і міністра эканомікі ў галіне ўрадавай палітыкі. Згодна з апытаннямі, рэйтынг прэм'ера за апошнія два месяцы знізіўся на 15 пунктаў - да 36%. Прычына нездаволенасці французаў - адсутнасць станоўчых эканамічных вынікаў. У першую чаргу размова ідзе пра рост беспрацоўя і нізкі ВУП. Рэкордна нізкай адзнакі таксама дасягнуў рэйтынг прэзідэнта Франсуа Аланда - усяго 17%.