Прэзідэнт Еўракамісіі: Сітуацыя ў Каталоніі - гэта катастрофа

20 ноября 2017

Сітуацыя ў Каталоніі - гэта катастрофа, заявіў прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер у інтэрв'ю газеце "Эль Паіс". Паводле яго слоў, падзеі пасля рэферэндуму аб незалежнасці рэгіёна не толькі пагоршылі палітычную атмасферу, але і спарадзілі ўнутраны раскол у іспанскім і каталонскім грамадстве. Між тым, у Аргенціне ад невядомай інфекцыі памёр генеральны пракурор Іспаніі Хасэ Мануэль Маса. Ён быў галоўным абвінаваўцам на працэсе супраць членаў адпраўленага ў адстаўку каталонскага ўрада. Хто зойме месца Масы, пакуль не паведамляецца.