Прэзідэнт Азербайджана адзначае юбілей

24 декабря 2016

Ільхаму Аліеву споўнілася 55 гадоў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Азербайджана з днём нараджэння. Свае лідарскія здольнасці Ільхам Аліеў праявіў яшчэ ў сярэдзіне 90-х. Тады ён быў першым віцэ-прэзідэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі. Акрамя таго, у яго ёсць навуковая ступень - ён доктар палітычных навук. Дзе і як кіраўнік азербайджанскай рэспублікі адзначыць свой юбілей, шырокай публіцы невядома. Магчыма, разам з сям'ёй - у яго трое дзяцей і столькі ж унукаў.