Прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка падаў у адстаўку

3 апреля 2019

Як паведамляюць дзяржаўныя  СМІ, Бутэфліка афіцыйна апавясціў аб сваім рашэнні  прэзідэнта Канстытуцыйнага савета. За яго адстаўку выступілі члены кіруючай партыі і шэраг высокапастаўленых вайскоўцаў. Зараз прашэнне прэзідэнта  трэба будзе  разгледзець Канстытуцыйнаму савету краіны, а потым  будзе галасаваць парламент. Абавязкі кіраўніка дзяржавы да прэзідэнцкіх выбараў  возьме на сябе спікер сената.