Злачынец распавёў пра матывы падпалу студыі анімэ ў Японіі

19 июля 2019

Учора мы паведамлялі пра падпал студыі анімэ ў Японіі. Сёння злачынец распавёў пра свае матывы. Мужчына заявіў, што ў яго выкралі ідэю. Пра што менавіта ідзе размова, не ўдакладняецца. Падпальшчык уварваўся ў студыю з дзвюма каністрамі бензіну і ўчыніў пажар. Ахвярамі трагедыі  сталі 33 чалавекі. Яшчэ прынамсі 30 атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа і сябе асабіста выказаў спачуванне імператару Японіі Нарухіта, родным і блізкім загінуўшых.