Злачынная халатнасць або штосьці іншае

27 марта 2015
Улады Нью-Ёрка спрабуюць высветліць прычыны здарэння на Манхетэне. Вядома, што выбух газу прагрымеў у пяціпавярховым будынку. Затым пачаўся пажар, які ахапіў суседнія дамы, адкуль спешна эвакуіравалі людзей. Пацярпелі 19 чалавек. Два атрымалі моцныя апёкі. Тры будынкі абрушыліся, яшчэ чатыры сур'ёзна пашкоджаныя агнём. Версію тэракта ўлады выключылі амаль адразу ж. Высветлілася, што ўжо некалькі дзён у падвале дома ішоў рамонт газавага абсталявання. Раён здарэння па-ранейшаму ачэплены.