57-гадовы мушар з Аляскі Мітч Сівей атрымаў чарговую перамогу падчас самай прэстыжнай гонкі на сабачых запрэжках пад назвай "Айдытарад". Яго сабакі Пілот і Крысп першымі дабраліся да горада Ном на ўзбярэжжы Берынгава мора. Сёлета некалькі дзясяткаў каманд і сотні чатырохногіх стартавалі з горада Уасіла. За 8 дзён яны пераадолелі паўтары тысячы кіламетраў па горных схілах і далінах пры тэмпературы мінус 31 градус. Спаборніцтвы некалькі разоў пераносілі з-за недахопу снегу.
Прэстыжная гонка на сабачых запрэжках "Айдытарад" прайшла на Алясцы
15 марта 2017













