Прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі і Італіі згулялі ў більярд

25 февраля 2019

Паядынак адбыўся ў Егіпце падчас саміту краін Еўрасаюза і Лігі арабскіх дзяржаў. Накіроўваючыся на перамовы, Тэрэза Мэй і Джузэпэ Конці наткнуліся на більярдны стол. Тут жа з'явілася ідэя згуляць партыю. Мэй скарысталася прапановай Конці і атрымала майстар-клас ад італьянскага калегі.

У саміце ЕС і Лігі арабскіх дзяржаў бяруць удзел прадстаўнікі амаль паўсотні краін. Асаблівая ўвага блізкаўсходняму мірнаму працэсу. Абмяркоўваецца крызіс у Сірыі, Емене, Лівіі і Іраку, таксама барацьба з тэрарызмам і нелегальнай міграцыяй.