Прэм'ер-міністру Венгрыі высунулі ўльтыматум за антыеўрапейскую кампанію

6 марта 2019

Пра гэта ў Еўрапарламенце заявіў кандыдат на пасаду кіраўніка еўракамісіі Манфрэд Вебер. У інтэрв'ю выданню "Більд" ён запатрабаваў ад Віктара Орбана спыніць крытыку ў адрас ЕС. У адваротным выпадку, паводле слоў нямецкага палітыка, партыю "Фідэс", старшынёй якой з'яўляецца венгерскі прэм'ер, выключаць з найбуйнейшай у Еўрапарламенце правацэнтрысцкай Еўрапейскай народнай партыі. Вядома, што сам Орбан выступае супраць выхаду "Фідэс" з яе, паколькі для Венгрыі гэта пагражае буйнымі стратамі. Еўрапейская народная партыя перастане абараняць Будапешт ад пакаранняў Еўрасаюза, такіх як змяншэнне выплат з агульнага бюджэту.