Прэм'ер-міністрам Францыі прызначаны Эдуард Філіп

15 мая 2017

Новы прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прызначыў прэм'ер-міністра краіны. Як і чакалася, ім стаў 46-гадовы мэр Гавра, рэспубліканец Эдуард Філіп - яму ўжо даручана сфарміраваць урад. Раней паведамлялася аб першых прызначэннях у камандзе Макрона. Так, новым генеральным сакратаром Елісейскага палаца стане 44-гадовы Алексі Калер. Патрыс Стразда заняў пасаду дырэктара кабінета прэзідэнта. Спецыяльным саветнікам Макрона прызначаны 30-гадовы Ісмаль Эмельян. Сёння новы прэзідэнт Францыі ажыццявіць першы афіцыйны візіт у Берлін, дзе сустрэнецца з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.