Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй ужо заўтра можа сысці ў адстаўку

23 мая 2019

Аб гэтым піша выданне "Таймс" са спасылкай на крыніцы ў брытанскім Кабінеце міністраў. З-за  Брэксіту   напярэдадні пасаду  пакінула лідар большасці ў Палаце абшчын  Вялікабрытаніі  Андрэа Лідсам. Паводле яе слоў,   у цяперашняга ўрада  не атрымаецца давесці да канца выхад краіны з Еўрасаюза. Чарговая адстаўка, ужо   36-я,   у кабінеце Мэй.  Пры гэтым 21-на з іх  была звязана з Брэксітам. Раней прэм'ер  чарговы раз паспрабавала атрымаць падтрымку парламента па тройчы адпрэчаным  ім пагадненні  аб выхадзе з ЕС. Быў прапанаваны шэраг саступак. Мэй, у прыватнасці,   паабяцала правесці галасаванне аб правядзенні другога ўсеагульнага рэферэндуму  па Брэксіце.