Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі сёння абмяркуе Брэксіт са старшынёй Еўрапейскай камісіі

16 сентября 2019

Апошняя спроба дамовіцца. Сёння прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан абмяркуе Брэксіт са старшынёй Еўрапейскай камісіі Жанам-Клодам Юнкерам. Паводле апошняга брытанскага закона, Лондан павінен альбо дамовіцца аб новым пагадненні з Еўропай да 19 кастрычніка, альбо прасіць адтэрміноўкі па Брэксіце да 31 студзеня 2020 года. Сам Джонсан па-ранейшаму настойвае на выхадзе з ЕС без пагаднення 31 кастрычніка. Еўрапарламент жа мае намер выступіць за перанос тэрмінаў Брэксіту, калі бакі не дамовяцца.