Прэм'ер-міністр Румыніі пайшоў у адстаўку на фоне пратэстаў

4 ноября 2015

Прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта пайшоў у адстаўку на фоне пратэстаў, якія ўспыхнулі пасля здарэння ў начным клубе Бухарэста. Як вядома, пажар адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу. Падчас канцэрта ў памяшканні была прыменена піратэхніка, хоць ліцэнзіі на яе выкарыстанне ва ўладальнікаў установы не было. У выніку будынак клуба загарэўся. Загінулі 32 чалавекі. Паранены 200. Уладальнікі клуба ў пачатку тыдня былі арыштаваны - іх падазраюць у забойстве па неасцярожнасці. Высветлілася таксама, што сам будынак дзеля эканоміі быў пабудаваны з лёгкаўзгаральных матэрыялаў. Паводле слоў урачоў, колькасць ахвяр можа падвоіцца, бо больш за 100 пацярпелых атрымалі моцныя апёкі.