Прэм'ер-міністр Лівана ідзе ў адстаўку

30 октября 2019

Прэм'ер-міністр Лівана Саад Харыры ідзе ў адстаўку. Рашэнне было прынята на фоне пратэстаў, што не сціхаюць у краіне. Па словах прэм'ер-міністра, ён імкнуўся знайсці выйсце з крызісу і адказаць на патрабаванні народа, аднак " усе гэтыя спробы зашлі ў тупік".

Нагадаем, мітынгі ў краіне працягваюцца другі тыдзень. Яны пачаліся пасля рашэння ўрада ўвесці падатак на званкі ў дадатку WhatsApp і іншых месенджарах у памеры 6 долараў за месяц. Паступова хваляванні перараслі ў беспарадкі і сутычкі з паліцыяй.