Прэм'ер-міністр Латвіі ідзе ў адстаўку

27 ноября 2013

Прычынай стала трагедыя ў гандлёвым цэнтры Maxima ў Рызе. Пра гэта кіраўнік урада заявіў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Латвіі. Нагадаем, абрушванне адбылося ў мінулы чацвер. Пад заваламі апынуліся дзясяткі людзей. Загінулі 54 чалавекі, каля 40 атрымалі раненні. Вядома, што трагедыя адбылася з-за памылкі ў праекце альбо няправільнага выкарыстання матэрыялаў. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты кампаніі-забудоўшчыка пасля вывучэння чарцяжоў будынка і правядзення экспертыз на месцы здарэння.