Сёння ў іспанскім парламенце прайшло галасаванне - большая частка з 350-ці дэпутатаў выступіла за вотум недаверу ўраду. Зараз яго ўзначаліць лідар апазіцыі сацыяліст Педра Санчэс. Рашэнне аб змяненні прэм'ер-міністра было прынята ў сувязі з гучным карупцыйным скандалам, у якім былі замяшаныя былыя высокапастаўленыя члены ўзначаленай Рахоем Народнай партыі. Суд прызнаў вінаватымі каля 30-ці фігурантаў. Тады добраахвотна пайсці ў адстаўку экс прэм'ер-міністр адмовіўся, заявіўшы, што сам у гэтай справе замяшаны не быў.
Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой адпраўлены ў адстаўку
1 июня 2018













