Прэм'ер-міністр Ірака Хайдэр аль-Абады паабяцаў перамогу над "Ісламскай дзяржавай" ужо ў наступным годзе. Ён дадаў, што неўзабаве ўрадавая армія возьме пад кантроль Масул - найбуйнейшы горад на поўначы краіны, і "гэта стане фатальным і фінальным ударам па экстрэмістах". Раней іракскія вайскоўцы заявілі аб перамозе над ісламістамі ў Эр-Рамады. Актыўная фаза баёў працягвалася больш за тыдзень. "Ісламская дзяржава" сёння адна з галоўных пагроз сусветнай бяспецы. За тры гады тэрарыстам атрымалася захапіць значныя тэрыторыі Ірака і Сірыі. Акрамя таго, яны спрабуюць распаўсюдзіць свой уплыў у краінах Паўночнай Афрыкі, у прыватнасці, у Лівіі.
Прэм'ер-міністр Ірака паабяцаў перамогу над "Ісламскай дзяржавай" у наступным годзе
29 декабря 2015













