Прэм'ер-міністр Францыі прапануе план па барацьбе з беспарадкамі

18 марта 2019

Як мяркуецца, размова ідзе аб узмацненні паўнамоцтваў паліцыі. Эдуар Філіп прызнаў: меры па прадухіленні суботніх пагромаў былі недастатковымі. А кіраўнік Пятай рэспублікі абвінаваціў "жоўтыя камізэлькі" ў спробе знішчыць краіну. Эмануэль Макрон перапыніў сваю дзелавую паездку і вярнуўся ў сталіцу. Парыж сустрэў французскага прэзідэнта разбітымі вітрынамі і разрабаванымі магазінамі. Мітынгоўцы нават стралялі з траўматычнай зброі. Паліцыя прымяніла вадамёты. Каля 230 чалавек затрыманыя. Па памеры ўрону гэтую акцыю ў Парыжы называюць горшай са снежня.