Прэм'ер-міністр Францыі і прадстаўнікі Еўракамісіі наведваюць Кале

31 августа 2015

Яны жадаюць асабіста ўбачыць, у якіх умовах жывуць людзі ў лагеры часовага ўтрымання мігрантаў. У партовым горадзе склалася вельмі напружаная сітуацыя з-за вялізнага ліку нелегалаў, якія спрабуюць прабрацца ў Вялікабрытанію. Як раней прызналіся міністры ўнутраных спраў ЕС,  "супрацьстаяць выкліку міграцыйных патокаў " Еўрасаюз не ў сілах. Пытанне ўцекачоў даводзіць ужо да палітычных скандалаў. Французскія ўлады крытыкуюць венграў за іх вельмі жорсткую  міграцыйную палітыку, а Будапешт у адказ  просіць не даваць парад. Сітуацыя становіцца ўсё больш складанай. 14 верасня міністры ўнутраных спраў ЕС збяруцца  ў Бруселі, каб абмеркаваць праблемы міграцыі.