У тэлезвароце да нацыі Алексіс Цыпрас абвясціў, што сыходзіць разам з урадам. Як пішуць СМІ, пайсці на такі крок Цыпрас вырашыўся пасля таго, як страціў парламенцкую большасць: за апошнія месяцы больш за трэць прадстаўнікоў партыі СІРЫЗА адмовіліся яго падтрымліваць з-за рознагалоссяў з крэдыторамі. Як чакаецца, сёння Прэзідэнт Грэцыі прапануе лідару апазіцыйнай правацэнтрысцкай партыі "Новая дэмакратыя" сфарміраваць урад. На гэта па законе адводзіцца ўсяго 3 дні. У краіне, зрэшты, гавораць аб датэрміновых выбарах напрыанцы верасня. Па іх выніках магчыма вяртанне самога Цыпраса. У Еўракамісіі адрэагавалі на навіны з Афін спакойна.
Прэм'ер Грэцыі падаў у адстаўку
21 августа 2015













