Прэм'ер Арменіі Серж Саргсян падаў у адстаўку

23 апреля 2018

Тэрміновае паведамленне прыйшло з Ерэвана, дзе ўжо другі тыдзень не сціхаюць масавыя акцыі пратэсту. Прэм'ер Арменіі Серж Саргсян падаў у адстаўку. Прыхільнікі апазіцыі былі незадаволеныя тым, што экс-прэзідэнт заняў пасаду прэм'ер-міністра. За апошнія дні ў сталіцы былі затрыманыя сотні чалавек.