Перадвыбарная гонка ў Вялікабрытаніі

18 мая 2017

Адзін з галоўных пасылаў Кансерватыўнай партыі - меры па стрымліванні прытоку мігрантаў. Ад брытанскіх кампаній патрабуюць вялікіх выплат за найманне замежнай рабочай сілы, а ад саміх мігрантаў будуць чакаць больш адлічэнняў у нацыянальную сістэму аховы здароўя. Тэрэза Мэй не мае намеру адыходзіць ад сваёй мэты знізіць чысты прыток мігрантаў у Вялікабрытанію да дзясяткаў тысяч чалавек за год, бо высокі ўзровень міграцыі, паводле яе слоў, пашкодзіць цэласнасць грамадства. Яе крытыкі сцвярджаюць, што план кансерватараў немагчыма ажыццявіць без урону для эканомікі каралеўства.