Папярэдняй прычынай крушэння ўкраінскага Boeing у Іране стала парушэнне працы рухавіка

8 января 2020
На борце знаходзіліся 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа, усе яны загінулі. Гэта грамадзяне сямі краін, уключаючы іранцаў і ўкраінцаў. Самалёт Boeing 737, які ажыццяўляў рэйсавы палёт з Тэгерана ў Кіеў, пацярпеў крушэнне раніцай адразу пасля вылету. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і генерал-губернатару Канады  Жулі Пеет  у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку падзення Boeing 737. Глыбокія спачуванні і словы падтрымкі Кіраўнік дзяржавы  таксама адрасаваў родным і блізкім усіх загінуўшых.

Аляксей Ганчарук, прэм'ер-міністр Украіны: "Зараз у аэрапорце Барыспаль працуюць псіхолагі. Мы вядзем перамовы з іранскім бокам аб тым, каб наш самалёт ляцеў разам з нашымі экспертамі і спецыялістамі, якія будуць задзейнічаныя ў расследаванні трагедыі, каб зрабіць усё магчымае, каб аб'ектыўна аднавіць падзеі".