Папярэдняя прычына пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці - няспраўная электраправодка

17 апреля 2019

Прычынай пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці, паводле папярэдніх звестак, магла стаць няспраўная электраправодка. Аб гэтым гавораць крыміналісты, якія працуюць на месцы ўзгарання. Паводле звестак выдання "Парызьен", ачаг узгарання знаходзіўся ля асновы шпіля. Размовы наконт наўмыснага падпалу няма. У выніку пажару, што пачаўся вечарам у мінулы панядзелак, абваліўся шпіль і драўляны дах будынка. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў поўнасцю аднавіць каталіцкі храм за пяць гадоў.