Папярэджанне мэра Лондана прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі

17 июня 2013

Мэр Лондана Борыс Джонсан папярэдзіў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, што Злучанае Каралеўства не павінна выкарыстоўваць Сірыю як арэну для гульні мускуламі. Як паведаміла газета Дэйлі тэлеграф, на думку Джонсана, любая зброя, накіраваная сірыйскай апазіцыі, можа апынуцца ў руках Аль-Каіды. Мэр Лондана лічыць адзіным варыянтам вырашэння сітуацыі ў Сірыі агульнае спыненне агню.