Прадстаўнікі пагранічнай варты Польшчы спрабуюць утаіць відавочныя факты

11 октября 2021

Палякі апошнім часам любяць прыхарашыць падзеі - сказіць факты, якія адбываюцца на мяжы, беспадстаўна абвінавачваючы беларускі бок. Усё дзеля таго, каб адцягнуць увагу ад сілавых дзеянняў у дачыненні да бежанцаў. Аб гэтым сведчыць і нядаўняе фейкавае відэа ваеннага ведамствы Польшчы. Яго дарэчы, вельмі хутка аспрэчыў відэаматэрыяламі наш Пагранкамітэт. 

Польскія вайскоўцы страляюць у паветра і б'юць дубінкамі бежанцаў

І вось зноў факты. 8 кастрычніка стрэлы ля мяжы на польскай тэрыторыі. Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт нашай краіны, каля лініі мяжы знаходзілася вялікая група бежанцаў у ачапленні польскіх салдат. Іншаземцы крычалі і прасілі спыніць гвалт. Прасілі права на абарону і сховішча, а ў адказ польскія вайскоўцы стралялі ў паветра, палохалі бежанцаў дубінкамі і выганялі ў Беларусь. На месца аператыўна прыбыў нарад нашых пагранічнікаў. У выніку польскі бок згарнуў сілавую аперацыю.  Заўважым, што прадстаўнікі пагранічнай варты Польшчы спрабуюць утаіць відавочныя факты выкарыстання зброі ў мэтах выцяснення бежанцаў і мэтанакіравана робяць ілжывыя заявы, публікуючы інфармацыю аб гуках стрэлаў, якія нібы даносяцца з беларускага боку.