Старшыня Савета ЕС: Для энерганезалежнасці Еўрасаюз павінен выкарыстаць АЭС

26 октября 2021

ЕС павінен выкарыстаць атамную энергетыку для забеспячэння энерганезалежнасці, толькі альтэрнатыўных крыніц будзе недастаткова. Пра гэта заявіў міністр інфраструктуры Славеніі на нечарговым пасяджэнні Савета ЕС па абмеркаванні энергакрызісу. Раней такую заяву зрабіў кіраўнік Мінфіна Францыі. Ён адзначыў, што калі ЕС хоча забяспечыць вытворчасць большага аб'ёму электрычнасці без дадатковых выкідаў вуглякіслага газу, то атамная энергетыка з'яўляецца моцным адказам на гэту сітуацыю. 

Цана на газ на спотавых пляцоўках у Еўропе з сярэдзіны верасня стабільна перавышае адзнаку 1000 еўра за тысячу кубаметраў паліва. А ў пікавыя моманты  набліжалася да 2000. Згодна з ацэнкамі Еўракамісіі, гадавыя выдаткі еўрапейцаў на энергію ў асобных краінах ужо выраслі на 500-600 еўра, што перавышае магчымасці цэлых груп насельніцтва па іх аплаце.