Старшыня Канстытуцыйнага суда Егіпта прынёс прысягу

4 июля 2013

Старшыня Канстытуцыйнага суда Егіпта прынёс прысягу ў якасці часовага кіраўніка дзяржавы. Выконваць абавязкі прэзідэнта Адлі Мансур будзе да правядзення новых выбараў. У Егіпце тым часам праходзяць масавыя арышты ісламістаў і членаў арганізацыі Браты-мусульмане. У прыватнасці, яе кіраўнікі арыштаваныя нароўні са зрынутым прэзідэнтам Мухамедам Мурсі. Па ўсім Егіпце адбываюцца сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі звергнутага прэзідэнта. Паведамляецца аб больш чым трох дзясятках загінуўшых. Колькасць параненых вылічваецца сотнямі.