Меркаваны арганізатар замаху на Аркадзя Бабчанку арыштаваны на два месяцы

1 июня 2018

Суд у Кіеве арыштаваў на два месяцы меркаванага арганізатара замаху на расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку. У адносінах да выканаўчага дырэктара зброевага прадпрыемства "Шмайсер" Барыса Германа ўзбуджана крымінальная справа. Ён, згодна з версіяй Службы бяспекі Украіны, для забойства Бабчанкі за 40 тысяч долараў наняў свайго знаёмага, які ваяваў у Данбасе. Сам падазроны адпрэчыў абвінавачанні і паведаміў, што супрацоўнічае з украінскай контрразведкай. Аперацыя, паводле яго слоў, праходзіла пад кантролем спецслужбы. Пракурор інфармацыю праверыў і высветліў, што гэта не так.