Еўропа ў Новы год увойдзе з новымі каранціннымі абмежаваннямі. Французаў абавязалі насіць маскі на вуліцах. Выключэнне зрабілі для дзяцей, якім менш за 11 гадоў, веласіпедыстаў і людзей, што займаюцца спортам на вуліцы. Усім астатнім у выпадку парушэння прыйдзецца заплаціць штраф у памеры 135 еўра. Сачыць за выкананнем новых ахоўных мер у навагоднюю ноч будуць амаль 9 тысяч паліцэйскіх і вайскоўцаў.
Святкаванне Новага года не адмяняе каранцінных абмежаванняў з-за каранавіруса
31 декабря 2021













