Свята працы адзначаюць у 140 краінах

1 мая 2017

Свята працы больш за стагоддзе таму стала сімвалам салідарнасці ўсіх рабочых свету. Адзначаюць яго ў 140 краінах.

У Беларусі сёння абавязковым атрыбутам свята працы - насычаная забаўная праграма ва ўсіх гарадах Беларусі. Па традыцыі святочныя гулянні аб'яднаюць сотні беларусаў у сталіцы, раённых і абласных цэнтрах. У Мінску яны пачнуцца ў парку Горкага. А гістарычны цэнтр горада ахопіць фестываль прыгажосці і вулічнага дызайну. Мастакі пакажуць творчыя сюрпрызы Мінску да дзевяцісотпяцідзясятага дня нараджэння беларускай сталіцы.