Свята Месяца і ўраджаю адзначылі ў Кітаі

25 сентября 2018

Яно прыпадае на сярэдзіну восені, таму ў старажытнасці яго называлі Чжун-цю - сярэдзіна восені. Па традыцыі на свята кітайцы ядуць асаблівыя салодкія піражкі і чытаюць вершы пры святле месяца, які ў гэты дзень лічыцца самым круглым і яркім. У гэты дзень закаханыя моляць багоў злучыць іх разам. А ўвечары ў парках запаляцца тысячы маленькіх каляровых ліхтарыкаў.