Паводле папярэдніх звестак, за яе прагаласавала амаль 54% выбаршчыкаў. Гэта вынікі пасля апрацоўкі 70% бюлетэняў. Барацьба за другое месца - галоўная інтрыга выбараў. Лідзіруе КПРФ, але разрыў з ЛДПР - дзясятыя долі працэнта. Абедзве партыі набралі, згодна з апошнімі звесткамі, больш за 13,5% галасоў выбаршчыкаў. Замыкае чацвёрку "Справядлівая Расія", у яе крыху больш за 6%. Астатнія партыі не змаглі пераадолець прахадны пяціпрацэнтны бар'ер. Паводле апошняй інфармацыі, яўка выбаршчыкаў на выбарах у Дзярждуму склала 48%. Нагадаем, выбары дэпутатаў праходзілі па змяшанай сістэме: 225 абіраліся па партыйных спісах, яшчэ столькі ж - па аднамандатных акругах.
Кіруючая партыя "Адзіная Расія" лідзіруе на выбарах у Дзярждуму
19 сентября 2016













