Кіруючая кааліцыя Германіі вылучыла Ангелу Меркель адзіным кандыдатам на выбарах у Бундэстаг

7 февраля 2017

Яны запланаваныя на восень. Канцлер ФРГ не ўтойвала сваіх амбіцый чацвёрты раз узначаліць нямецкі ўрад. Але за апошнія два гады ў яе блоку былі сур'ёзныя рознагалоссі па палітыцы шырока адчыненых міграцыйных дзвярэй. З-за яе Меркель рызыкавала пазбавіцца падтрымкі Хрысціянскага сацыяльнага саюза. Тым не менш, партыя падтрымала яе ў адказ на абяцанні не дапусціць паўтору бескантрольнага прыёму бежанцаў.